Аляксандр Лукашэнка пракаменціраваў трагедыю ў стаўбцоўскай школе: вінаватыя ўсе

12 февраля 2019

Кадравыя рашэнні Кіраўніка дзяржавы. Памочнікам Прэзідэнта - інспектарам па Мінску прызначаны Віталь Прыма, па Брэсцкай вобласці - Анатоль Маркевіч, раней ён быў кіраўніком Навагрудскага раёна. На гэтай пасадзе яго зменіць Сяргей Федчанка. Дарэчы, новы кіраўнік і ў Клічаўскім райвыканкаме - з гэтага часу за развіццё рэгіёна адказвае Віктар Рабкавец. Пытанне нумар адзін для ўсёй краіны без выключэння - эканоміка, адзначыў Кіраўнік дзяржавы, калі звяртаўся да кіраванцаў. Ад яе залежыць дабрабыт беларускіх сем'яў.

Трэба ў поўным аб'ёме вырашаць падобныя няпростыя задачы, пра якія ён гаварыў і раней. "Два гады - гады перадвыбарныя, таму трэба паказаць людзям, што мы ўмеем вырашаць праблемы. Мы будзем здаваць экзамен у цяперашнім і ў наступным годзе. Пра гэта я таксама заўсёды гавару напярэдадні такіх падзей. І не трэба баяцца, што мы сапраўды будзем здаваць экзамен. Да гэтага сур'ёзна будзем рыхтавацца. І паказваць людзям сваю здольнасць кіраваць дзяржавай. Нас палохаюць рознымі пагрозамі. Але заўсёды галоўная фундаментальная праблема ў любой дзяржаве - гэта эканоміка. Будзе добра ў эканоміцы - будзе добра ў людзей дома, першым чынам у сем'ях", - сказаў Аляксандр Лукашэнка і назваў эканоміку пытаннем нумар адзін для ўсіх - ад Прэзідэнта да старшыні сельскага савета. У сацыяльным аспекце Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі вельмі многа зроблена для нармальнага жыцця людзей. "Трэба працягнуць у гэтым кірунку, пачынаючы ад аграгарадкоў і сканчаючы горадам-героем Мінскам". Усім задачы пастаўленыя Прэзідэнтам, расказана, дзе што будаваць і як добраўпарадкоўваць вуліцы, дзе пасадзіць якое дрэва і г.д.

Прызначаючы памочнікаў Прэзідэнта і ўзгадняючы прызначэнне кіраўнікоў раёнаў, Аляксандр Лукашэнка таксама пракаменціраваў трагедыю, якая адбылася напярэдадні ў стаўбцоўскай школе. На думку Кіраўніка дзяржавы, у здарэнні вінаватыя ўсе. Праблема ў адсутнасці дысцыпліны і парадку. Прэзідэнт запатрабаваў звярнуць увагу на месцы масавага збору людзей, першым чынам дзяцей. Аляксандр Лукашэнка праанансаваў, што неўзабаве ён спытае, што зроблена для таго, каб надалей прадухіліць такія інцыдэнты.

Абнавіўся і склад нашага дыпкорпусу за мяжой. Прадстаўляе інтарэсы Беларусі ў Іспаніі і па сумяшчальніцтве ў Сусветнай турысцкай арганізацыі Павел Пуставой. Паслом Беларусі ў Польшчы з гэтага часу будзе працаваць Уладзімір Чушаў. Кадравыя змены адбыліся і ў іншых ведамствах. Так, намеснікам кіраўніка спраў Прэзідэнта прызначаны Андрэй Свірыдаў. На пасаду гендырэктара Мінскага механічнага завода імя Вавілава прыйшоў Аляксандр Мароз.