Аляксандр Лукашэнка зрабіў кадравыя прызначэнні

15 октября 2019

У кожным раёне трэба шукаць свае пункты росту. Тэма рэгіянальнай эканомікі сёння ўзнімалася ў Палацы Незалежнасці, дзе Кіраўнік дзяржавы прыняў шэраг кадравых рашэнняў.

У прыватнасці, яны датычыліся кіраўніцкіх пасад на месцах. Новыя кіраўнікі ў Дубровенскім і Мсціслаўскім райвыканкамах. Таксама закрыта вакансія кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёна Мінска. У гутарцы з прызначанымі чыноўнікамі Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў маючую адбыцца электаральную кампанію, а таксама праблемы і перспектывы асобна ўзятых раёнаў. У сферы нацыянальнай бяспекі таксама новы кіраўнік. Намеснік міністра ўнутраных спраў - камандуючы ўнутранымі войскамі зараз Юрый Назаранка. Раней спецыяліст працаваў у Службе бяспекі Кіраўніка дзяржавы. І сёння ж Прэзідэнт узгадніў прызначэнні намесніка старшыні Дзяржкаммаёмасці і генеральнага консула нашай краіны ў кітайскім горадзе Гуанчжоу.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя