Кадравыя прызначэнні ў кіраўніцтве Узброеных Сіл

31 мая 2018

Адпаведныя ўказы Кіраўнік дзяржавы падпісаў па выніках нарады. Аляксандр Вальфовіч прызначаны першым намеснікам начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл. Камандуючым войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання стаў Андрэй Жук. Намеснікам камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл - Ігар Дземідзенка. Леанід Касінскі прызначаны памочнікам міністра абароны па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных Сілах - начальнікам галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Мінабароны. Кадравыя перастановы не звязаныя з комплекснай праверкай, якая адбылася ва Узброеных Сілах, аднак падчас падбору кандыдатур на адпаведныя пасады ўлічвалася, як афіцэры сябе паказалі падчас яе правядзення.