Аляксандр Лукашэнка праінспектаваў ход уборачнай кампаніі з паветра

19 сентября 2018

Кіраўнік дзяржавы традыцыйна надае вялікую ўвагу сельскагаспадарчаму сектару, які фарміруе харчовую бяспеку краіны, спрыяе развіццю экспартнага патэнцыялу і ў цэлым з'яўляецца адной з асноў незалежнасці і суверэнітэту дзяржавы. Маршрут прэзідэнцкай інспекцыі ахопліваў паўднёвыя раёны Мінскай і Гомельскай абласцей. Тэмпы і арганізацыя восеньскіх палявых работ у гэтых раёнах з верталёта былі бачныя як на далоні. У прыватнасці, Кіраўнік дзяржавы назіраў за сяўбой азімых збожжавых, уборкай лёну, бульбы, кукурузы, цукровых буракоў і іншымі сельгасработамі. Віцэ-прэм'ер Міхаіл Русы, які ва ўрадзе курыруе аграрны кірунак, распавёў аб даручэннях Прэзідэнта па слядах сённяшняй інспекцыі з паветра. Аграрыі павінны да 1 кастрычніка завяршыць сяўбу азімых. Таксама аператыўна правесці ўборку бульбы і агародніны.

Кукурузы на збожжа ўжо сабрана больш за 20 %, намалочана больш за 300 тысяч тон збожжа. Надвор'е дазволіла пачаць работы крыху раней. Ураджайнасць вельмі добрая: у цэлым па краіне 80 цэнтнераў з гектара. Ёсць гаспадаркі, дзе і больш. Што датычыцца дзяржзаказу, ён ужо амаль на 90 % выкананы - 740 тысяч тон харчовага збожжа ў засеках. Гэта значыць хопіць з лішкам, каб забяспечыць сябе. Уборку лёну плануецца завяршыць да 27 верасня. Сёлета аграрыі атрымалі добры ўраджай бульбы і пладовых культур. Ужо пачалі закладку вітаміннай прадукцыі і гародніны ў стабілізацыйныя фонды.  

Як раз зараз самы пік сельгасработ. Але аграрыям трэба павялічыць тэмп, каб справіцца з сур'ёзнымі задачамі па зборы ўраджаю.