Аляксандр Лукашэнка працягвае атрымліваць віншаваннi ў сувязі з абраннем на новы тэрмін на пасадзе Прэзідэнта

16 октября 2015

На адрас Аляксандра Лукашэнкі працягваюць прыходзіць пасланні ў сувязі з абраннем на новы тэрмін на пасадзе Прэзідэнта Беларусі. Сёння Кіраўніка дзяржавы павіншавалі прэзідэнты Індыі, Ірана, Эмір Дзяржавы Катар. Пранаб Мукерджы падкрэсліў, што Індыя і Беларусь традыцыйна звязаны цеснай сувяззю сяброўства, шматграннага двухбаковага супрацоўніцтва і выдатным разуменнем на міжнароднай арэне. "Упэўнены, што нашы двухбаковыя адносіны дасягнуць новых вышынь пад Вашым кіраўніцтвам Беларусі", - гаворыцца ў віншаванні.

Хасан Роухані, прэзідэнт Ірана, у сваім пасланні выказаў надзею, што ў найбліжэйшы пяцігадовы перыяд пры сумесных намаганнях бакоў, садзейнічанні і максімальным выкарыстанні наяўных патэнцыялаў будзе развівацца супрацоўніцтва паміж Іранам і Беларуссю на двухбаковым рэгіянальным і міжнародным узроўні.