Аляксандр Лукашэнка заклікаў журналістаў да аб'ектыўнасці пры падачы матэрыялаў

14 декабря 2018

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка адказвае на пытанні прадстаўнікоў расійскай медыясупольнасці. Журналісты, эксперты і блогеры з розных рэгіёнаў Расіі (100 чалавек) знаходзяцца ў нашай краіне з прэс-турам. У размове ўжо закрануты шэраг найважнейшых аспектаў беларуска-расійскага партнёрства. Прагучала тэма выканання ўсіх дамоўленасцяў у рамках цеснай інтэграцыі. Беларускі лідар заклікаў журналістаў да аб'ектыўнасці пры падачы матэрыялаў, без раздзімання полымя са спрэчак паміж краінамі. На парадку дня супрацоўніцтва застаюцца нявырашаныя пытанні, у найбліжэйшы час яны будуць разглядацца на вышэйшым узроўні.

Беларускі лідар заўважыў, што расіяне праз СМІ і, у прыватнасці, тэлебачанне, не маюць магчымасці атрымаць поўнага і аб'ектыўнага ўяўлення аб Беларусі. У той час як нашы грамадзяне могуць выбраць для прагляду любы з вядучых расійскіх тэлеканалаў ці інтэрнэт-рэсурсаў. Расіянам даступны толькі праз спадарожнік адзіны тэлеканал "Беларусь 24". Цяперашні прэс-тур - магчымасць папоўніць недахоп аб'ектыўнай інфармацыі. За чатыры дні госці наведалі Віцебскую і Мінскую вобласці, сталіцу, пабывалі на прамысловых і сельгаспрадпрыемствах, сацыяльна-культурных і спартыўных аб'ектах.