Аляксандр Лукашэнка ўчора прыняў даверчыя граматы ад паслоў з дзевяці дзяржаў

21 мая 2019

Беларусь адкрытая для дружалюбных і дзелавых адносін з усімі краінамі. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ўчора прыняў даверчыя граматы ад дзевяці паслоў, якія пачалі місію ў нашай краіне. Гэта прадстаўнікі Даніі, Бразіліі, Іспаніі, Заходняй Афрыкі і Азіі. Многія дыпламаты паспелі трохі пазнаёміцца з Беларуссю.

Развіццё кантактаў на палітычным і кантрактаў на эканамічным узроўнях. Падобны дыялог  ужо вядзецца з Даніяй. Скандынаўская дзяржава, як і Беларусь, робіць усё неабходнае для падтрымкі міру на кантыненце. Гаварыць з Мінскам мае намер і Мадрыд - чакаем з'яўлення дыппрадстаўніцтва. Зацікаўленыя ў абмене вопытам і тэхналогіямі і ў Паўднёвай Карэі.

Бразілія - адна з найбуйнейшых і дынамічных эканомік Паўднёвай Амерыкі - разлічвае не толькі на гандлёвы рост, але і на адкрыццё сумесных вытворчасцяў. Гатовая дапамагчы наша краіна і Емену. Краіна аднаўляецца пасля баявых дзеянняў і вяртаецца да мірнага жыцця. А ў Заходнюю Афрыку можа адправіцца наша тэхніка.