Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у ІІ З'ездзе навукоўцаў Беларусі

13 декабря 2017

Пра роль беларускага навукоўца, інтэграцыю навукі і вытворчасці, фінансаванне і стварэнне прарыўных распрацовак. Гэтыя і іншыя тэмы гучаць сёння падчас ІІ З'езда навукоўцаў Беларусі.

Удзел у форуме прыняў Кіраўнік дзяржавы. Сярод гасцей - навукоўцы Акадэміі навук, іх калегі з Азербайджана, Арменіі, Балгарыі, Казахстана, Кітая, Латвіі, Расіі. А таксама вышэйшыя службовыя асобы краіны, кіраўнікі кампаній, дэпутаты, прадстаўнікі дыпкорпусу. Разам з Прэзідэнтам дэлегаты абмеркавалі прыярытэты доўгатэрміновага развіцця. Безумоўна, гаварылі аб праблемах. Нямала дыскусій было прысвечана цяжкасцям укаранення навуковых распрацовак. Інтэлектуальную эліту Кіраўнік дзяржавы арыентаваў на рашэнне актуальных праблем у АПК, мадэрнізацыі кампаній і іншых сферах эканомікі. Гаварылі і пра тое, як пазбегнуць уцечкі кадраў у навуковай сферы, удасканаленне выкладання ў ВНУ, адукацыю заўтрашняга дня.

Аляксандр Лукашэнка засведчыў: канструктыўныя ініцыятывы і прарыўныя ідэі навукоўцаў дзяржава заўсёды падтрымае. Мноства абмеркаванняў было засяроджана вакол ключавога дакумента форуму - праекта стратэгіі "Навука і тэхналогіі". У ім вызначаная будучая мадэль краіны - Беларусь інтэлектуальная. Яе ключавыя кампаненты: лічбавая эканоміка і стварэнне ІТ-краіны. У тым ліку ў кулуарах форуму ў Палацы Рэспублікі гучалі розныя меркаванні аб тым, якія распрацоўкі забяспечаць новую якасць росту эканоміцы. Сваімі думкамі дзяліліся навуковая эліта, прадстаўнікі ВНУ, прамыслоўцы і эксперты.

Чакаецца, што рэалізацыя стратэгіі "Навука і тэхналогіі" да 2040 года дасць навукаёмістасць ВУП 3 %, а доля прарыўных даследаванняў і распрацовак узрасце да 30 %. Адзначым, З'езд навукоўцаў - выніковае мерапрыемства 2017 года - Года навукі.