Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у запуску новага сортапракатнага цэха БМЗ

25 сентября 2015

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка сёння прыняў удзел у запуску новага сортапракатнага цэха на Беларускім металургічным заводзе.

Магутнасць вытворчага комплексу - 700 000 тон пракату за год. На БМЗ стануць выпускаць сталёвую катанку, арматуру і сартавы прут. Гэты праект - адзін з самых маштабных за ўсю гісторыю завода, будаўніцтва пачалі ў маі 2012. Каля 25% гатовай прадукцыі закрыюць патрэбнасці ўнутранага рынку, гэта штогод забяспечыць імпартазамяшчэнне на суму 90 мільёнаў долараў. Астатні асартымент адправяць за мяжу. Ужо падпісаныя кантракты з 20 краінамі. Сярод іх Германія, Аўстрыя, Бельгія, Іспанія і Венгрыя.

Пасля экскурсіі па прадпрыемстве Аляксандр Лукашэнка пагутарыў з працоўным калектывам. Сёння на БМЗ працуюць больш як 10 000 чалавек. Малады не толькі завод, якому сёлета будзе 31 год, але і яго супрацоўнікі. Іх сярэдні ўзрост - 37 гадоў. Прэзідэнту яны задавалі розныя пытанні. Гэта і магчымае паніжэнне тарыфаў на электраэнергію, сітуацыя з уцекачамі ў Еўропе. Ведаючы камунікабельнасць Кіраўніка дзяржавы, калектыў напроста спытаў, чаму Прэзідэнт адмовіўся ад аднаго з самых відовішчных этапаў агітацыі - выступлення па радыё і тэлебачанні. 

Падрабязнасці вялікай гутаркі ў наступных выпусках, а таксама на інфармацыйным канале "Панарама".