Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у суботніку

18 апреля 2015

Сёння беларусы выйшлі на рэспубліканскі суботнік. У ім прынялі ўдзел больш за  3 мільёны чалавек. Зароблена каля 61  мільярда рублёў. У суботніку прыняў удзел Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы працаваў у сталічным мікрараёне Каменная Горка на будаўніцтве дзіцячай паліклінікі разам з тымі, з кім працуе штодня. Аляксандр Лукашэнка прайшоў інструктаж па тэхніцы бяспекі. Пасля гэтага яго брыгада пачала выконваць работы па цэментава-пясчаным сцягванні ў  памяшканнях і калідоры першага паверха будынка паліклінікі. На гэтым аб'екце працуюць тры брыгады, у складзе якіх  ёсць таксама шматдзетныя сем'і.

Будаўніцтва гэтай дзіцячай паліклінікі было пачата ў кастрычніку 2012-га. Плануецца, што ўсе  работы завершацца да канца гэтага года. Паліклініка разлічаная на 480 наведванняў  за змену. Тут будуць функцыянаваць  два педыятрычныя аддзяленні, аддзяленні спецыялізаванай дапамогі, медыцынскага абслугоўвання арганізаванага дзяцінства, аддзяленні прамянёвай і функцыянальнай дыягностыкі і рэабілітацыі. Таксама ў паліклініцы прадугледжаныя тры басейны.