Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам старшыню праўлення Белкаапсаюза

4 сентября 2014
Прэзідэнт Беларусі незадаволены працай Белкаапсаюза. Гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, прымаючы з дакладам старшыню праўлення гэтай арганізацыі Валерыя Іванова і намесніка Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Анатоля Ліса.

Аляксандр Лукашэнка лічыць дзіўнай сітуацыю, калі Белкаапсаюз рэгулярна звяртаецца па фінансавую дапамогу, у той час як іншыя арганізацыі гандлю працуюць з прыбыткам. Пры гэтым Прэзідэнт падкрэсліў, што лічыць пустымі размовы, што арганізацыі Белкаапсаюза займаюцца абслугоўваннем небагатага сельскага насельніцтва і нясуць дадатковыя выдаткі на ўтрыманне аўтакрам.

Прэзідэнт даручыў на пачатак 2015 года запланаваць маштабную нараду з яго ўдзелам, дзе дэталёва разгледзяць вынікі дзейнасці Белкаапсаюза.