Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам Старшыню Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта

23 сентября 2019

Гарантаванне бяспекі і ўклад у спакой нацыянальнага ваенпрама. Гэтыя важныя тэмы сёння абмяркоўвалі ў Палацы Незалежнасці.

На сустрэчы Прэзідэнта са Старшынёй Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта   Раманам Галоўчанкам размова ішла  наконт вынікаў працы ведамства і ўсяго абароннага сектара, наконт выпуску найноўшых узораў узбраення. З улікам таго, як складваецца сітуацыя ў рэгіёне,  пытанні забеспячэння стабільнасці і абароны краіны   застаюцца вельмі актуальнымі. 

Кіраўніка дзяржавы цікавіла,  як ідзе работа ВПК і, у прыватнасці, у ракетабудаванні.

У гэтай сферы шчыльна супрацоўнічалі з кітайскімі партнёрамі. Размова таксама ішла аб выкананні няпростай задачы, пастаўленай Прэзідэнтам, - аднаўленне і мадэрнізацыя прадпрыемстваў абароннага сектара. 

Раман Галоўчанка далажыў Прэзідэнту аб рэалізацыі стратэгічных і прарыўных  напрамкаў развіцця айчынных сістэм узбраенняў.

Што да стану спраў на двух авіярамонтных заводах - Аршанскім і Баранавіцкім,  яны працуюць стабільна, з загрузкай. На аршанскім прадпрыемстве прыйшлося аднаўляць вытворчасць, зноў прыцягваць кадры, глядзець тэхналогіі і шукаць заказы. Зараз выйшлі на добрыя абароты. Працуюць не толькі для Беларусі, але і для Паўднёва-Усходняй Азіі, Афрыкі, Паўднёвай Амерыкі. 

Гаворачы ў цэлым наконт сітуацыі ў абаронным комплексе, кіраўнік Дзяржкамваенпрама канстатаваў пазітыў у галіне.

Раман Галоўчанка, Старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Беларусі: "Ва ўсёй сістэме, згодна з нашымі ацэнкамі, працуе каля 30 тысяч чалавек. І гэтая колькасць расце, ствараюцца рабочыя месцы. З'яўляюцца новыя прадпрыемствы, якія  дынамічна  развіваюцца і ажыццяўляюць высокатэхналагічныя распрацоўкі. Таму маладыя людзі, якія  маюць тэхнічную скіраванасць, могуць сябе рэалізаваць не толькі ў Парку высокіх тэхналогій, але і ў абаронным сектары эканомікі".

З падачы Прэзідэнта былі прынятыя кардынальныя рашэнні ў абароннай і прамысловай сферах. 
Менавіта з падачы Прэзідэнта былі прынятыя кардынальныя рашэнні ў абароннай і прамысловай сферах, якія сёння дазваляюць пастаянна ўдасканальваць беларускае ўзбраенне. Выйшлі на стварэнне такіх узораў,  пра якія 5-7 гадоў  таму не маглі нават марыць. Яны запатрабаваныя і ў нас, і за мяжой. Сёння  арміі больш чым у 70 краінах   маюць на ўзбраенні сучасную ваенную прадукцыю пад маркай "Зроблена ў Беларусі". Па выніках мінулага года экспарт Дзяржкамваенпрама  перавысіў мільярд долараў. Плануюць,  што сёлета  будзе не меншы.