Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам міністра замежных спраў

10 сентября 2013
Маючыя адбыцца падзеі ў міжнародным жыцці краіны сёння абмяркоўваліся на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі з Міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем. Да канца года ў Кіраўніка дзяржавы чакаецца вельмі шчыльны графік: трэба будзе ажыццявіць некалькі замежных візітаў, таксама прапрацоўваюцца візіты кіраўнікоў замежных дзяржаў у Беларусь. Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у шэрагу мерапрыемстваў інтэграцыйных структур. На 25 кастрычніка ў Мінску запланавана правядзенне пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД. Менавіта наша краіна сёлета старшынствуе ў Садружнасці. У сувязі з гэтым Прэзідэнт даў даручэнне правесці спецыяльную нараду, каб усім структурам былі дадзеныя адпаведныя даручэнні па падрыхтоўцы і правядзенні пасяджэння на належным узроўні.

Прэзідэнт таксама быў праінфармаваны аб стане і перспектывах узаемаадносін з Еўрапейскім саюзам і ЗША. Паводле слоў Уладзіміра Макея, Беларусь прытрымліваецца пазіцыі шчырага і адкрытага дыялогу.

Сярод іншага Уладзімір Макей паведаміў аб падрыхтоўцы да іншых міжнародных падзей, у прыватнасці, да пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, а таксама аб тым, як ідзе праца па стварэнні дагавора Еўразійскага эканамічнага саюза і якія праблемы існуюць на дадзеным этапе.