Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам міністра замежных спраў

10 Верасня 2013

Маючыя адбыцца падзеі ў міжнародным жыцці краіны сёння абмяркоўваліся на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі з Міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем. Да канца года ў Кіраўніка дзяржавы чакаецца вельмі шчыльны графік: трэба будзе ажыццявіць некалькі замежных візітаў, таксама прапрацоўваюцца візіты кіраўнікоў замежных дзяржаў у Беларусь. Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у шэрагу мерапрыемстваў інтэграцыйных структур. На 25 кастрычніка ў Мінску запланавана правядзенне пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД. Менавіта наша краіна сёлета старшынствуе ў Садружнасці. У сувязі з гэтым Прэзідэнт даў даручэнне правесці спецыяльную нараду, каб усім структурам былі дадзеныя адпаведныя даручэнні па падрыхтоўцы і правядзенні пасяджэння на належным узроўні. Акрамя таго, Уладзімір Макей паведаміў пра ход падрыхтоўкі дагавора аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза і аб праблемах на дадзеным этапе.


Прэзідэнт таксама быў праінфармаваны аб стане і перспектывах узаемаадносін з Еўрапейскім саюзам і ЗША. Паводле слоў Уладзіміра Макея, у аснове супрацоўніцтва павінен ляжаць шчыры і адкрыты дыялог. Беларусь гатовая рухацца насустрач, зыходзячы з таго, што адносіны павінны будавацца на раўнапраўнай, добрасуседскай і канструктыўнай аснове.