Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам Міхаіла Мясніковіча

2 октября 2014

Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на наступны год сёння стала падставай для абмеркавання падчас рабочай сустрэчы Прэзідэнта. Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам прэм'ер-міністра. Міхаіл Мясніковіч далажыў Кіраўніку дзяржавы аб законапраекце рэспубліканскага бюджэту на 2015 год. Дакумент зараз фарміруюць парламентарыі. У прыватнасці, занепакоенасць выклікае падатковы манеўр Расіі. У заканадаўстве будуць папраўкі, якія тычацца нафтавай галіны. Беларускі бок можа недалічыцца больш за мільярд долараў.


І сёння Кіраўнік дзяржавы прыняў з дакладам старшыню праўлення беларускага Банка развіцця Сяргея Румаса. Падставай для сустрэчы стаў парадак дня маючага адбыцца пасяджэння кіраўнікоў дзяржаў СНД, якое адбудзецца 10 кастрычніка.