Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка сёння прыняў шэраг кадравых рашэнняў. Кіраўнік дзяржавы прызначыў Юрыя Амбразевіча пастаянным прадстаўніком Беларусі пры аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе (Швейцарская Канфедэрацыя). Таксама Прэзідэнт узгадніў прызначэнне Дзмітрыя Калечыца намеснікам старшыні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі, Ігара Поршнева генеральным дырэктарам Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм", Рыгора Лаўшэнку рэктарам Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі.













