Аляксандр Лукашэнка прыняў шэраг кадравых рашэнняў

3 декабря 2013

Годна прадстаўляць нашу краіну на сусветнай арэне і адстойваць інтарэсы дзяржавы. Такія мэты традыцыйна ўскладваюцца на ўсіх паслоў Беларусі ў іншых краінах. Сёння, прызначаючы новых дыпламатаў, Кіраўнік дзяржавы пазначыў першарадную неабходнасць у нарошчванні экспартнага патэнцыялу. Такім чынам, новыя дыпламаты, якія будуць прадстаўляць інтарэсы Беларусі, з'явяцца ў краінах Еўропы, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі. Расстаўляючы прыярытэты ў дзейнасці дыпламатычных работнікаў, Аляксандр Лукашэнка адзначыў неабходнасць актыўнай працы на сусветнай арэне з выхадам беларускіх тавараў на новыя рынкі. Неабходна стварыць выгадныя ўмовы для працы ў гэтым напрамку кіраўнікам прадпрыемстваў, а таксама беларускаму ўраду.


Больш падрабязна аб кадравым дні ў Прэзідэнта распавядзе Святлана Канапацкая. З сённяшняга дня новыя паслы будуць прадстаўляць інтарэсы Беларусі ў краінах Еўропы, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі. У Польшчу накіроўваюцца 2 дыпламаты. Аляксандр Авяр'янаў узначаліць пасольства, а Сяргей Міхневіч у Гданьску - Генеральнае консульства. Аляксандр Кароль накіроўваецца ў Літву, інтарэсы Беларусі ў Турцыі і ў Іраку будзе прадстаўляць Андрэй Савіных, а ў Аргенціне - Віктар Козінцаў. Паслом у Эфіопію прызначаны Дзмітрый Куптэль. Практычна ўсе прызначаныя паслы ўпершыню ўзначаляць дыпмісіі. Аляксандр Лукашэнка нагадаў аб сваім патрабаванні, што на падобныя пасады павінны прадстаўляцца людзі ў залежнасці ад іх здольнасцяў, а не па чыёй-небудзь пратэкцыі. Прэзідэнт адрасуе пытанне кіраўніку знешнепалітычнага ведамства.


Такі дбайны падбор кандыдатур на пасады паслоў Прэзідэнт тлумачыць тымі няпростымі задачамі, якія трэба будзе вырашаць дыпламатам. Першым чынам трэба ўмацаваць эканамічны фундамент узаемаадносін - гэту задачу Прэзідэнт вылучае ў якасці прыярытэтнай і тлумачыць чаму.


Кожны з паслоў сёння пачуў ад Прэзідэнта, якія задачы ім трэба будзе вырашаць на абраных кірунках. Асаблівая ўвага краінам-суседкам - Польшчы і Літве.


Шмат задач трэба будзе вырашаць новаму паслу Беларусі ў Турцыі і па сумяшчальніцтве ў Іраку Андрэю Савіных. Стамбул ад Мінска раздзяляюць усяго 2 гадзіны пералёту - гэта амаль суседзі. А між тым узровень гандлёва-эканамічных адносін пакуль вельмі далёкі ад жаданага.


Што тычыцца Ірака, то тэрмін па сумяшчальніцтве не павінен азначаць нейкай другараднасці ва ўвазе, патрабуе Прэзідэнт, звяртаючыся да дыпламата, і раіць больш актыўна падключаць да працы з гэтай краінай не толькі дыпламатаў, але і ўрад.


Дзмітрый Куптэль будзе ўмацоўваць сувязі Беларусі з Эфіопіяй і сумяшчаць яшчэ некалькі важных місій пры Афрыканскім саюзе і ААН.


Умацоўваць сувязі Беларусі з лацінаамерыканскім рэгіёнам будзе з гэтага часу новы пасол у Аргенціне Віктар Козінцаў.


Аляксандр Лукашэнка нагадаў дыпламатам, што іх праца заключаецца і ў тым, каб наладзіць неабходныя для нарошчвання гандлёва-эканамічных сувязяў кантакты, а таксама стварыць умовы для працы ў гэтым напрамку кіраўнікам прадпрыемстваў і членам урада. Асаблівую ўвагу Прэзідэнт патрабуе надаць нарошчванню экспарту.


Аляксандр Лукашэнка, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь: Будзе экспарт - будзе валюта, будзе валюта - нашым палітычным праціўнікам няма чаго будзе сказаць. У іх адна праблема і адна балбатня - дэстабілізаваць становішча на валютным рынку, гэта іх галоўная задача. Яны думаюць, што калі мы валютны рынак абвалім, значыць, абваліцца краіна. Нічога падобнага! Ніхто нікуды не абваліцца. Але гэтую праблему трэба вырашаць, і рашэнне толькі адно - прыток валюты ў нашу краіну.


Паслом у Люксембургу прызначаны Андрэй Еўдачэнка, інтарэсы Беларусі ў Чарнагорыі і Македоніі будзе прадстаўляць Уладзімір Чушаў, а ў Босніі і Герцагавіне па сумяшчальніцтве Аляксандр Хайноўскі. Прэзідэнт таксама даў згоду на прызначэнне Ігара Назарука дырэктарам Дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці МЗС Беларусі. Аляксандр Лукашэнка пажадаў дыпламатам паспяховай працы і нагадаў, што пасол з'яўляецца тварам дзяржавы.