Аляксандр Лукашэнка прыняў шэраг кадравых рашэнняў

25 июня 2015

Змяненні закранулі кіраўніцтвы дыпмісій, рэгіянальнай вертыкалі, міністэрскага корпуса. Новыя пасады атрымалі 25 чалавек. З сённяшняга дня ў Беларусі новы міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя - Андрэй Каўхута. У гэтай сферы чалавек добра знаёмы. Геолаг, аўтар больш як ста навуковых прац. Аляксандр Лукашэнка сёння таксама прызначыў кіраўнікоў дыпмісій. На пасадзе пасла Генадзь Ахрамовіч адправіцца ў Азербайджан. Яго калега Ігар Назарук - у Арменію. Аляксандр Аляксандраў узначаліць пасольства Беларусі на Кубе, а Валерый Курдзюкоў у Чэхіі. Даючы згоду на прызначэнні, Аляксандр Лукашэнка ў першую чаргу акцэнтаваў увагу на эканамічным складальніку - дыверсіфікаванні экспарту.

Кіраўнік дзяржавы таксама сёння даў згоду на прызначэнне Аляксандра Турчына памочнікам Прэзідэнта - галоўным інспектарам па Гомельскай вобласці. Аналагічная пасада ў Гродзенскай вобласці ў Сяргея Раўнейкі.