Аляксандр Лукашэнка прыняў шэраг кадравых прызначэнняў і расставіў акцэнты на іх працы

21 декабря 2016

Аляксандр Лукашэнка прызначыў  Кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта  Наталлю Качанаву.  Першым намеснікам  стаў Максім Рыжанкоў. Беларускі лідар паставіў канкрэтныя задачы па рэфармаванні Адміністрацыі, пазбаўленні ад залішніх бюракратычных функцый. Новым кіраўнікам прыйдзецца працаваць  над узняццем  прэстыжу статусу дзяржслужачых. У той жа час паралельна правесці працу  па аптымізацыі колькасці дзяржапарата. Асноўную ўвагу Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў надаць узаемадзеянню Адміністрацыі Прэзідэнта з усімі галінамі ўлады, у тым ліку праз памочнікаў Прэзідэнта, іх функцыі і адказнасць таксама павінны быць перагледжаны. І яшчэ адна задача, якая стаіць перад новай Адміністрацыяй, - звярнуць сур'ёзную ўвагу на працу са зваротамі грамадзян. Прэзідэнт у цэлым адзначыў, што Адміністрацыю Прэзідэнта трэба рэфармаваць спакойна і разумна. Сутнасць таго, што адбываецца, Аляксандр Лукашэнка назваў абнаўленнем.

Сёння ж Кіраўнік дзяржавы прызначыў Андрэя Паўлючэнку начальнікам Службы бяспекі Прэзідэнта Беларусі, які да гэтага часу працаваў на пасадзе начальніка ўпраўлення ў дадзенай структуры. Даючы згоду на гэта прызначэнне, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Андрэй Паўлючэнка чалавек вопытны, яму ўласцівая жалезная спраўнасць. На думку Кіраўніка дзяржавы, менавіта гэтая якасць павінна быць  стылем працы  любога кіраўніка, не толькі ў сілавых структурах.

Ігар Бузоўскі вызвалены ад пасады  намесніка Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта  ў сувязі з пераходам на іншую працу.  Начальнік галоўнай ваеннай інспекцыі Узброеных сіл  Ігар Дземідзенка  прызначаны першым намеснікам старшыні  Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Беларусі. Адпаведныя ўказы  падпісаў Кіраўнік дзяржавы.