Узмацненне жорсткасці адказнасці для крымінальных аўтарытэтаў, лібералізацыя адміністрацыйнага кодэкса, развіццё хакейнага "Дынама" і супрацоўніцтва паміж міліцыяй і грамадзянамі. Гэтыя тэмы сталі галоўнымі падчас дакладу Прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку кіраўніка МУС Ігара Шуневіча. Беларускі лідар цікавіўся выкананнем раней дадзеных даручэнняў і станам барацьбы са злачыннасцю ў першым квартале гэтага года.
Неўзабаве вызначыцца кандыдатура на пасаду галоўнага трэнера хакейнага клуба "Дынама-Мінск". Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў і адначасова старшыня наглядальнага савета Ігар Шуневіч па выніках сённяшняга дакладу Прэзідэнту.
Гаварылі ў Прэзідэнта і пра ініцыятывы праваахоўных органаў. МУС Беларусі прапаноўвае ўзмацніць жорсткасць адказнасці для крымінальных аўтарытэтаў. А вось за некаторыя малаважныя парушэнні адказнасць зняць. Пра лібералізацыю заканадаўства беларусаў спыталі на сайце МУС. І сваё меркаванне выказалі 60 000 чалавек. Больш за ўсё беларусы чакаюць адмены штрафу за кіраванне без правоў і памяркоўнае стаўленне да нецвярозых грамадзян. Самая нізкая падтрымка - у прапановы па лібералізацыі пакарання за перавышэнне хуткасці.
Варта адзначыць, што так шырока грамадская думка ў Беларусі вывучалася ўпершыню. Паралельна МУС працуе над паляпшэннем іміджу міліцыі праз развіццё партнёрскіх адносін паміж людзьмі ў пагонах і звычайнымі грамадзянамі.













