Прэзідэнт Беларусі прыбыў з рабочым візітам у Маскву. Аляксандр Лукашэнка гэтымі хвілінамі прымае ўдзел у пасяджэннях Савета калектыўнай бяспекі АДКБ і Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. У Крамлі сабраліся лідары Расіі, Беларусі, Казахстана, Арменіі, Кіргізіі і Таджыкістана.
Асноўнай тэмай пасяджэння АДКБ стала барацьба з тэрарызмам. Плануецца, што лідары прымуць заяву, дзе будуць адлюстраваныя агульныя падыходы да гэтай пагрозы. А вось у фармаце ЕАЭС кіраўнікі дзяржаў разгледзяць пытанні супрацоўніцтва ў галіне лібералізацыі аўтамабільных перавозак, узаемадзеяння інтэграцыйнага аб'яднання з іншымі міжнароднымі арганізацыямі. 1 студзеня спаўняецца роўна год, як быў створаны ЕАЭС. Таму на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета будуць падводзіць вынікі. Гэты год прайшоў пад старшынствам Беларусі, і за гэты час удалося фактычна стварыць адзіны рынак паслуг. Падрабязнасці рабочага візіту Прэзідэнта Беларусі ў Маскву ў наступных выпусках.













