Аляксандр Лукашэнка прыняў ўдзел у рэспубліканскім суботніку

22 апреля 2017

Сёння ў Беларусі праходзіць рэспубліканскі суботнік. Зрабіць больш чыстай родную зямлю выйшлі мільёны беларусаў. Удзел у суботніку прыняў і Кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка працуе на будаўніцтве Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па мастацкай гімнастыцы, які ўзводзіцца на праспекце Пераможцаў у Мінску. Кіраўнік дзяржавы ў складзе брыгады выконвае работы па бетанаванні маналітнай падлогі ў залах харэаграфіі. На будаўніцтве занятыя таксама чыноўнікі, спартсмены і трэнеры.

Фота: president.gov.by.