Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у саміце АДКБ

27 ноября 2019
Прэзідэнт Беларусі накіраваўся з рабочым візітам у Кыргызстан. Там Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у саміце Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы.

Прэзідэнт Беларусі накіраваўся з рабочым візітам у Кыргызстан


Ужо заўтра ў Бішкеку Кіраўнік дзяржавы падчас сесіі савета АДКБ акрэсліць пазіцыю і асноўныя прапановы нашай краіны па развіцці і ўмацаванні матрыцы рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі. На парадку дня і праблемы на таджыкска-афганскай мяжы, праца з ААН у рамках глабальнай антытэрарыстычнай стратэгіі і пытанні інфармацыйнай бяспекі. Сёння ў праграме  сумеснае пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў, кіраўнікоў абарончых ведамстваў краін - удзельнікаў арганізацыі і сакратароў саветаў бяспекі. На абмеркаванні  каля 20 пытанняў. Сустрэчы на вышэйшым узроўні яшчэ і добрая магчымасць ацаніць эканамічнае супрацоўніцтва паміж дзяржавамі. Напрыклад, Беларусь і гаспадар саміту - Кыргызстан - летась нагандлявалі на 130 мільёнаў долараў. Аснова нашага экспарту - малочныя прадукты, лекі, мяса і будаўнічыя вырабы. Імпарт - бавоўна, садавіна і запчасткі для агратэхнікі. 

Традыцыйна на палях саміту Кіраўнік беларускай дзяржавы правядзе сустрэчы і перамовы з замежнымі калегамі. У сваю чаргу па выніках працы сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ бакі падпішуць шэраг дакументаў, якія павінны палепшыць узаемадзеянне краін - удзельнікаў арганізацыі.