Аляксандр Лукашэнка запрасіў Старшыню КНР Сі Цзіньпіна наведаць Беларусь

1 октября 2018

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка запрасіў Старшыню КНР Сі Цзіньпіна наведаць у наступным годзе Беларусь.

Краіны злучае давернае ўсебаковае стратэгічнае партнёрства. Такі высокі ўзровень узаемадзеяння афіцыйны Пекін падтрымлівае толькі з чатырма дзяржавамі, уключаючы Беларусь. Кітайскі капітал прысутнічае калі не ва ўсіх, то ў вельмі многіх сферах эканомікі нашай краіны. Адзін з самых паказальных праектаў дзвюх краін - індустрыяльны парк "Вялікі камень", дзе ўжо зарэгістраваныя 37 рэзідэнтаў. Гэта высокатэхналагічныя кампаніі Кітая, Беларусі, Расіі, Аўстрыі і Германіі.

Улетку наступнага года на яго пляцоўцы адбудзецца глабальны эканамічны форум "Адзін пояс - адзін шлях". Гэта адна з дамоўленасцяў, дасягнутых падчас чэрвеньскай сустрэчы двух лідараў у Цындаа. Аляксандр Лукашэнка запрасіў Сі Цзіньпіна наведаць гэтае мерапрыемства.

Дарэчы, Кітай сёння адзначае нацыянальнае свята - Дзень абвяшчэння. З гэтай нагоды Кіраўнік беларускай дзяржавы павіншаваў лідара КНР і дружалюбны народ гэтай краіны.