Аляксандр Лукашэнка прыбыў у Маскву на чэмпіянат свету па футболе

14 июня 2018

Прэзідэнт Беларусі па запрашэнні расійскага калегі Уладзіміра Пуціна прыбыў у Маскву на чэмпіянат свету па футболе. У аэрапорце Аляксандра Лукашэнку сустракаў талісман мундыялю - Воўк Забівака. Прама перад трапам самалёта яны згулялі ў футбол. Прэзідэнт Беларусі тройчы ўдарыў па варотах. Забівака здолеў адбіць толькі адзін удар. На памяць Аляксандр Лукашэнка пакінуў аўтограф на футбольным мячы і надпіс: "Удачы братам-расіянам".