29 мая ў Астане пройдзе пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў. Як чакаецца, лідары Беларусі, Казахстана і Расіі правядуць пасяджэнне ў вузкім складзе, а затым да іх далучацца прэзідэнты Арменіі і Кыргызстана, а таксама члены дэлегацый. Мяркуецца, што ў цэнтры ўвагі будзе пытанне падпісання дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе.