Аляксандр Лукашэнка прыбыў у Бішкек для ўдзелу ў саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва

13 июня 2019

Аляксандр Лукашэнка прыбыў у Кыргызстан з двухдзённым рабочым візітам. Самалёт Кіраўніка дзяржавы ажыццявіў пасадку ў міжнародным аэрапорце Бішкека.

Чырвоныя дывановыя дарожкі, хлеб-соль і ганаровая варта. Беларускага лідара сустракалі па ўсіх канонах гасціннасці. Сёння  для ўсіх удзельнікаў саміту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва запланавана нефармальная вячэра ад імя прэзідэнта Кыргызстана, а таксама госці запрошаны на гала-канцэрт.

Ужо заўтра вялікую "еўразійскую васьмёрку"  чакае насычаная рабочая праграма. У дзень перамоў  Аляксандр Лукашэнка  прыме ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Выступленне плануецца падчас працы лідараў  у пашыраным складзе. Прэзідэнт акрэсліць пазіцыю Беларусі па актуальнай міжнароднай тэматыцы і далейшым развіцці супрацоўніцтва  ў рамках дадзенага інтэграцыйнага аб'яднання. Нагадаем, рашэнне аб павышэнні статусу Беларусі ў аб'яднанні  да назіральніка  было прынята 4 гады таму на саміце кіраўнікоў дзяржаў ва Уфе. Перш за ўсё  цікавасць для нашай краіны ўяўляе развіццё агульнай транспартнай прасторы. Дарэчы, Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва  займае адно з вядучых месцаў сярод сусветных інтэграцый.