Аляксандр Лукашэнка прыбыў у Бішкек

13 апреля 2017

Пасля перамоў у Палацы Незалежнасці Прэзідэнт адправіўся з рабочым візітам у Кыргызстан. І каля гадзіны таму Аляксандр Лукашэнка прыбыў у Бішкек.

Самалёт Кіраўніка дзяржавы прызямліўся ў міжнародным аэрапорце Манас - у адным з самых буйных і сучасных у Цэнтральнай Азіі, з якога выконваюць рэгулярныя рэйсы 18 авіякампаній. Гэтыя кадры мы атрымалі літаральна 20 хвілін таму. Ля трапа самалёта беларускага лідара сустрэлі афіцыйныя асобы Кыргызстана. Букет паднеслі дзяўчаты ў нацыянальных касцюмах.