Аляксандр Лукашэнка прыбыў з афіцыйным візітам у Турцыю

16 Красавіка 2019

Прэзідэнт Беларусі прыбыў з афіцыйным візітам у Турцыю. Курс на Анкару борт нумар адзін узяў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск. Аляксандр Лукашэнка правядзе сёння перамовы з Рэджэпам Таіпам Эрдаганам. Сустрэча прэзідэнтаў пройдзе ў вузкім фармаце і пашыраным складзе з удзелам дэлегацый. Бакі абмяркуюць палітычныя пытанні, гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне. Асаблівую ўвагу нададуць інвестыцыйнаму супрацоўніцтву і збалансаванаму гандлю.

Сёння ж у Анкары праходзіць сустрэча дзелавых колаў дзвюх краін. На маштабнай пляцоўцы эксперты працуюць над развіццём супрацоўніцтва і рэалізацыяй новых праектаў. Эканамічным штабам стала гасцініца "Марыёт". Увогуле гэта сусветная практыка, калі пяцізоркавы гатэль ператвараецца ў маштабную пляцоўку для перамоў. Гэта вельмі зручна для бізнесменаў, якія жывуць па прынцыпе "час - грошы". Тут заключалі кантракты ў самых розных сферах - ад прамысловасці і навукі да IT, нафтахіміі і харчавання. На бізнес-форуме былі прадстаўлены 66 беларускіх кампаній. Агульная сума дасягнутых пагадненняў ацэньваецца ў 325 мільёнаў долараў.

Тавараабарот Мінска і Анкары дасягнуў мільярда долараў. Аднак сальда для Беларусі адмоўнае. Аснову нашага экспарту фарміруюць калійныя ўгнаенні. Турэцкі імпарт - гэта сельгаспрадукцыя, адзенне і запчасткі.