Сваім вялікім талентам і шматгадовай творчай працай Вы заслужылі вялікую папулярнасць і прызнанне шматлікіх чытачоў. Песні на Вашы вершы ўпрыгожваюць рэпертуар вядомых выканаўцаў і творчых калектываў краіны, - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Уладзіміру Карызну здароўя, бадзёрасці, шчасця, натхнення і новых поспехаў. Няхай і надалей Ваша творчасць узбагачае скарбонку беларускай культуры, - падкрэсліў Прэзідэнт.














