Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Уладзіміра Пуціна з днём нараджэння

7 октября 2013

У Беларусі высока шануюць Ваш асабісты ўклад у развіццё саюзніцкіх адносін і ўмацаванне праверанага часам сяброўства паміж братэрскімі народамі дзвюх краін. Дзякуючы Вашай прынцыповай пазіцыі працягвае паспяхова рэалізоўвацца патэнцыял міждзяржаўнай інтэграцыі ў Мытным саюзе, а таксама пачаў фарміравацца Еўразійскі эканамічны саюз, - адзначаецца ў віншаванні.



Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што даверны дыялог і надалей будзе асновай канструктыўных рашэнняў і рэальных вынікаў двухбаковага супрацоўніцтва і саюзнага будаўніцтва.