Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Уладзіміра Пуціна з днём нараджэння

7 октября 2019

"Вашы паслядоўныя намаганні, вялізная праца і самааддача ляжаць у аснове значных поспехаў, якіх дабілася Расія ў пабудове моцнай і незалежнай дзяржавы. Вы па праве належыце да ліку сусветных лідараў сучаснасці, карыстаецеся вялікім аўтарытэтам і ўплывам на міжнароднай арэне", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што паглыбленне інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы і Еўразійскага эканамічнага саюза паслужыць далейшаму развіццю эканомік дзвюх краін і росту дабрабыту грамадзян, стане важкім укладам у захаванне бяспекі і стабільнасці на еўразійскай прасторы.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Уладзіміру Пуціну моцнага здароўя, дабра, падтрымкі аднадумцаў і поспехаў у рэалізацыі вызначаных планаў.