Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна і ўсіх расіян з Днём Расіі.
Сёння Беларусь і Расія разам рэалізуюць маштабныя інтэграцыйныя праекты ў інтарэсах нашых народаў, актыўна ўвасабляюць у жыццё планы эканамічнага і палітычнага супрацоўніцтва, - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што і ў далейшым беларуска-расійскія адносіны будуць развівацца ў духу стратэгічнага партнёрства і ўзаемнай падтрымкі.














