Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Уладзіміра Пуціна і ўсіх расіян з Днём Расіі

12 июня 2016
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна і ўсіх расіян з Днём Расіі. 

"Станаўленню сучаснай Расіі, забеспячэнню яе стабільнага сацыяльна-эканамічнага росту і ўмацаванню пазіцый на міжнароднай арэне садзейнічалі праведзеныя, у тым ліку пад Вашым кіраўніцтам, сур'ёзныя пераўтварэнні", - гаворыцца ў віншаванні. 

Кіраўнік дзяржавы выказаў надзею, што Беларусь і Расія на карысць сваіх народаў прадоўжаць цеснае плённае супрацоўніцтва ў атмасферы даверу і ўзаемаразумення. 

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Уладзіміру Пуціну поспехаў у адказнай дзяржаўнай дзейнасці, а ўсяму расійскаму народу - міру і працвітання.