Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Уладзіміра Ізотава з заваяваннем залатога медаля

14 сентября 2016

Прэзідэнт Беларусі, Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па інваспорце Уладзіміра Ізотава з залатым медалём на Паралімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра.

"Ад усёй душы віншую цябе з заваяваннем высокага звання паралімпійскага чэмпіёна, - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы. - Да бронзы Пекіна і серабра Лондана ты нарэшце здабыў золата Рыа-дэ-Жанэйра, пацвердзіўшы сваё высокае спартыўнае майстэрства. Твае дасягненні на міжнароднай спартыўнай арэне служаць цудоўным прыкладам для ўсіх, хто займаецца плаваннем, і ўмацоўваюць іх упэўненасць у сваіх сілах".

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Уладзіміру Ізотаву новых яркіх перамог, здароўя і ўдачы.