Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Вахтанга Кікабідзе з 75-годдзем

19 июля 2013

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Грузіі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР Вахтанга Кікабідзе з 75-годдзем.


Яркі талент і акцёрскае майстэрства прынеслі Вам усенародную любоў і прызнанне, - гаворыцца ў віншаванні. - На беларускай зямлі Вас ведаюць і шануюць як выдатнага спевака, цудоўнага артыста і даўняга сябра Беларусі, чыя шматгранная дзейнасць спрыяе развіццю культурнага супрацоўніцтва і ўмацаванню дружбы паміж нашымі народамі.


Аляксандр Лукашэнка пажадаў Вахтангу Кікабідзе здароўя, творчага натхнення, шчасця і дабрабыту.