Аляксандр Лукашэнка павіншаваў цяжкаатлетку Дар'ю Навумаву з заваяваннем сярэбранага медаля

13 августа 2016

"Ад імя ўсіх беларускіх балельшчыкаў віншую цябе з заваяваннем сярэбранага медаля на XXXI Алімпійскіх гульнях у г. Рыа-дэ-Жанэйра, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Ты з гонарам вытрымала самы адказны спартыўны экзамен, паказала высокае майстэрства, сілу духу і мэтанакіраванасць. Уся краіна ганарыцца тваім спартыўным дасягненнем". Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што гэта ўзнагарода асабліва дарагая, паколькі яна першая ў скарбонцы каманды Беларусі на гэтых Алімпійскіх гульнях. Прэзідэнт Беларусі выказаў надзею, што поспех Дар'і Навумавай надасць беларускім спартсменам упэўненасці ў сваіх сілах перад новымі стартамі Алімпіяды. "Веру, што мы яшчэ шмат разоў разам парадуемся тваім поспехам. Жадаю табе і ўсім калегам па камандзе, трэнерскаму штабу здароўя, шчасця, спартыўнага поспеху і новых перамог!" - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.