Аляксандр Лукашэнка павіншаваў цяжкаатлета Вадзіма Стральцова

14 августа 2016

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў цяжкаатлета Вадзіма Стральцова з заваяваннем сярэбранага медаля на Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра.

"Гэта годны адказ на ўсе сумненні ў дачыненні да канкурэнтаздольнасці беларускай цяжкай атлетыкі на дадзеным этапе, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Выстаяўшы пад неймаверным псіхалагічным націскам ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі з боку сапернікаў, ты праявіў высокае спартыўнае майстэрства, характар і волю да перамогі".

"Дзякуй табе за гэты поспех, які ўсяліў упэўненасць у перспектывах развіцця цяжкай атлетыкі ў Беларусі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт пажадаў Вадзіму Стральцову і ўсяму складу нацыянальнай каманды Беларусі па цяжкай атлетыцы моцнага здароўя, шчасця і новых яркіх перамог.