Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Таццяну Самойлаву з юбілеем

4 мая 2014

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Расіі Таццяну Самойлаву з юбілеем.


Выдатныя фільмы з удзелам Таццяны Самойлавай сталі кінакласікай, якая пакарае гледачоў розных краін і пакаленняў. У Беларусі Вас ведаюць і шануюць як чалавека вялікага таленту, які ўнёс вялізны ўклад у развіццё сусветнага кінематографа, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.


Кіраўнік беларускай дзяржавы выказаў упэўненасць, што творчасць Таццяны Самойлавай і надалей будзе захапляць мільёны людзей, служыць умацаванню братэрскага сяброўства паміж нашымі народамі.