Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Станіслава Гаварухіна з 80-годдзем

29 марта 2016

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расійскай Федэрацыі Станіслава Гаварухіна з 80-годдзем. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі Станіслава Гаварухіна ведаюць і шануюць як таленавітага кінарэжысёра, акцёра, сцэнарыста, выдатнага грамадскага і палітычнага дзеяча. "У сваёй творчасці Вы не абыходзіце ўвагай самыя вострыя тэмы сучаснасці, выказваеце прынцыповую грамадзянскую і маральна-этычную пазіцыю. Высокі прафесіяналізм, адданасць прызначэнню, уменне ўбачыць і падтрымаць сапраўдны талент набылі Вам аўтарытэт і павагу", - гаворыцца ў віншаванні. "Перакананы, Ваша плённая дзейнасць і ў далейшым будзе спрыяць развіццю і ўмацаванню культурных сувязяў паміж народамі Беларусі і Расіі", - падкрэсліў Прэзідэнт.