Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Серджыа Матарэлу з нацыянальным святам Італіі

2 июня 2020
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Італьянскай Рэспублікі Серджыа Матарэлу з нацыянальным святам - Днём абвяшчэння Італьянскай Рэспублікі.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што багатыя традыцыі канструктыўнага палітычнага дыялогу і актыўнага эканамічнага супрацоўніцтва, міжасобасных кантактаў, культурных і гуманітарных сувязей ствараюць выдатную аснову для далейшага паглыблення двухбаковага ўзаемадзеяння.

"Карыстаюся гэтай святочнай нагодай, каб выказаць шчырую надзею, што ў недалёкай будучыні, пасля нармалізацыі сітуацыі, вы зможаце асабіста наведаць гасцінную Беларусь", - адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Серджыа Матарэлу моцнага здароўя і поспехаў у адказнай дзяржаўнай дзейнасці, а дружалюбнаму італьянскаму народу - міру, дабрабыту і хутчэйшага вяртання да звычайнага ладу жыцця.