Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеем прэзідэнта Узбекістана

24 июля 2017

Шаўкату Мірзіёеву споўнілася 60 гадоў. Кіраўнік беларускай дзяржавы выказаў перакананне, што актывізацыя двухбаковага дыялогу адказвае нацыянальным інтарэсам Мінска і Ташкента і будзе спрыяць далейшаму паглыбленню шматпланавага партнёрства на аснове трывалых традыцый сяброўства і ўзаемаразумення паміж народамі дзвюх краін.