Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеем народную артыстку СССР Людмілу Чурсіну.
"Яркі талент, прафесійнае майстэрства і непаўторная чароўнасць прынеслі Вам заслужаную славу і вялізную гледачовую любоў. Вобразы, створаныя Вамі ў кіно і тэатры, адрозніваюцца выразнасцю, дакладнасцю і натхнёнасцю", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што творчасць Людмілы Чурсіной дорыць гледачам радасць і спрыяе развіццю культурнага супрацоўніцтва паміж народамі Беларусі і Расіі.














