Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеем народную артыстку СССР Іну Макараву

28 июля 2016

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеем народную артыстку СССР Іну Макараву.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі Іну Макараву ведаюць і любяць як таленавітую актрысу, надзеленую нязменнай шчырасцю і абаяннем.

"Вы належыце да бліскучай плеяды акцёраў, без якіх цяжка ўявіць сучаснае мастацтва. Фільмы і спектаклі з Вашым удзелам сталі класікай і не перастаюць захапляць сапраўдных знатакоў прыгожага", - гаворыцца ў віншаванні.