Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеем народную артыстку РСФСР Наталлю Белахвосцікаву

28 июля 2016

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеем народную артыстку РСФСР Наталлю Белахвосцікаву.

"Любоў да Вашай творчасці аб'ядноўвае гледачоў розных пакаленняў і краін. Валодаючы рэдкім акцёрскім талентам, высокім майстэрствам і бездакорным мастацкім густам, Вы ўвасобілі на экране выдатныя жаночыя вобразы і па праве заслужылі павагу калег і шырокай публікі", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што яркія работы Наталлі Белахвосцікавай і надалей будуць садзейнічаць развіццю культурнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй.