Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеем Эдзіту П'еху

31 июля 2017

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеем народную артыстку СССР Эдзіту П'еху. 

"Дзякуючы яркай індывідуальнасці і шчырай любові да музыкі Вы заваявалі сэрцы мільёнаў паклоннікаў, а песні ў Вашым выкананні ўвайшлі ў залаты фонд савецкай і расійскай эстрады", - гаворыцца ў віншаванні. 

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі Эдзіту П'еху ведаюць як таленавітую і абаяльную спявачку, якая валодае бездакорным музычным густам, высокім узроўнем сцэнічнага майстэрства. 

"Упэўнены, Ваша творчасць і далей будзе дарыць гледачам радасць і цудоўны настрой, садзейнічаць умацаванню дружбы паміж нашымі краінамі на ніве культуры і мастацтва", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.