Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з днём нараджэння Мітрапаліта Філарэта

21 марта 2017
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з днём нараджэння Мітрапаліта Філарэта, пачэснага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. 

"Многія гады Вы прысвяцілі ўмацаванню ў грамадстве высокіх ідэалаў, сапраўднага гуманізму і маральнасці, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Нястомна накіроўвалі свае сілы на захаванне міру і згоды ў нашай краіне, зацвярджэнне хрысціянскіх каштоўнасцей, адраджэнне і прымнажэнне праваслаўных традыцый".