Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Рэўвена Рыўліна з выбраннем Прэзідэнтам Ізраіля

13 июня 2014

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Рэўвена Рыўліна з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Дзяржавы Ізраіль.


Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што дзве краіны аб'ядноўваюць некалькі стагоддзяў добрасуседскіх адносін беларусаў і яўрэйскіх абшчын.


Спадзяюся, што гэты дыялог культур і блізкасць лёсаў і ў далейшым будуць служыць трывалым фундаментам узаемадзеяння паміж Ізраілем і Беларуссю ў розных галінах, - гаворыцца ў віншаванні.