Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Рауля Кастра

1 января 2014

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню Дзяржаўнага Савета і Савета Міністраў Рэспублікі Куба Рауля Кастра і кубінскі народ c 55-годдзем з Дня вызвалення Рэспублікі Куба.


Беларусь надае вялікае значэнне далейшаму ўмацаванню беларуска-кубінскага ўзаемадзеяння, якое дапамагае нашым краінам паступальна развіваць двухбаковыя адносіны, а таксама ўзгадняць сумесныя падыходы да вырашэння глабальных праблем і абараняць нацыянальныя інтарэсы на міжнароднай арэне, - адзначыў Кіраўнік беларускай дзяржавы.