Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў будаўнічага комплексу краіны з Днём будаўніка

11 Жніўня 2019

"Вы выбралі адну з самых мірных і ганаровых прафесій на Зямлі. Дзякуючы вашай упартай стваральнай працы год за годам мяняюцца нашы гарады і вёскі, растуць камфортныя жылыя кварталы і прамысловыя прадпрыемствы, адкрываюцца дзіцячыя сады і школы, развіваецца спартыўная інфраструктура. І вы па праве можаце ганарыцца тым, якой прыгожай і сучаснай стала родная Беларусь", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што прафесіяналізм айчынных будаўнікоў адзначаны знакам асаблівай якасці як унутры краіны, так і за яе межамі. "Вы беражліва захоўваеце, творча развіваеце і перадаяце наступным пакаленням багатыя традыцыі беларускага будаўніцтва. А таленавітыя інжынеры і архітэктары прыўносяць у новыя праекты самыя перадавыя тэхналагічныя рашэнні", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што будаўнічая галіна справіцца з задачамі, што стаяць перад ёй, і ўмацуе свае пазіцыі ў нацыянальнай эканоміцы

.